Анёл жа, прамаўляючы да жанчын, сказаў: ня бойцеся вы; бо ведаю, што вы шукаеце Ісуса ўкрыжаванага; няма Яго тут; Ён уваскрэс, як сказаў; падыдзеце, пабачце месца, дзе ляжаў Спадар.@Мацея 28:5–6
ілюстрацыя
Уваскрасенне
Карл Х. Блоха (1834–1890)

Чарлз Уэс­лі, 1739. радкі 8-10—аўтар невядомы, 14-е стагодзьдзе; перакладзены з Лацінскай на Ангельскую ў Ly­ra Da­vid­i­ca. Гэты багаты сьпеў—адзін з самых папулярных Вялікодных сьпеваў у ангельскай мове.

Вялікодны Гімн, кампазітар невядомы, з Ly­ra Da­vid­i­ca (Лён­дан: 1708) (🔊 pdf nwc).

Словы Ўэслі былі напісаныя для першага набажэнства ў капэле Wes­ley­an Cha­pel у Лёндане. Капэля, на пляцоўцы былога чугуналіцейнага цэху, стала вядомай пад навай Ліцейны Зборавы Дом (Foun­dry Meet­ing House), і гэты гімн быў уключаны ў зборнік Foun­dry Col­lect­ion.

партрэт
Чарлз Уэслі (1707–1788)

Збаўца наш Ісус ускрос. А-лі-лу-я!
Мір і радасьць нам прынёс. А-лі-лу-я!
Ён у славе і красе. А-лі-лу-я!
На зямлі сьпявайце ўсе: А-лі-лу-я!

Божую з’явіў любоў. А-лі-лу-я!
У найбольшым із баёў. А-лі-лу-я!
Сьмерці ўладу Ён скрышыў. А-лі-лу-я!
Рай нябесны нам адкрыў. А-лі-лу-я!

Нас Хрыстос наўчае жыць. А-лі-лу-я!
Сьмерць Хрыстовых не страшыць. А-лі-лу-я!
Сьмерцю сьмерць Ён патаптаў. А-лі-лу-я!
Моц у пекла адабраў. А-лі-лу-я!

Шлях адкрыўся нам прамы. А-лі-лу-я!
Дзе Хрыстос, там будзем мы. А-лі-лу-я!
Хто з Хрыстом тут на зямлі. А-лі-лу-я!
Будзе з Ім на вышыні. А-лі-лу-я!