Пастухі сказалі адзін аднаму: хадзем у Бэтлегэм і паглядзім, што там сталася, пра што абвясьціў нам Спадар. І пасьпяшаўшыся, прыйшлі, і знайшлі Марыю і Язэпа, і Дзіцятка, Якое ляжала ў ясьлях.@Лукі 2:15-16

John F. Wade, 1743 (🔊 pdf nwc). .

Прыйдзіце да Збаўцы, верныя са сьпевам!
Прыйдзіце да ясьляў яго ў Бэтлегэм!
Кароль нарадзіўся, кароль усіх стварэньняў.

Прыпеў

Прыйдзіце пакланіцца,
Прыйдзіце пакланіцца,
Прыйдзіце пакланіцца, Спадару.

Нябёсныя хоры, радасна сьпявайце!
Сусьвет няхай чуе хваленьне Хрысту!
Слава, гасанна ў вышынях Богу.

Прыпеў

Ісусе, цябе мы радасна вітаем,
Табе чэсьць і славу ад сэрца пяем
Вечнае Слова зьявілася ў целе.

Прыпеў

ілюстрацыя
Пакланенне вешчуноў
Abraham Bloemaert (1564-1651)