Ісуса шукаеце Назараніна, укрыжаванага; Ён уваскрос, Яго няма тут. Вось месца, дзе Ён быў пакладзены.@Марк 16:6

Робэрт Лоўры, 1874 (🔊 pdf nwc). .

партрэт
Робэрт Лоўры (1826-1899)

Ён у труне ляжаў, наш Адкупіцель,
Дня трэцяга чакаў Збаўца Ісус!

Прыпеў

Ён з труны ўстаў,
І ўсе путы ворага парваў,
Уваскрос, бо сьмерць і пекла перамог,
Над усім уладу даў Ісусу Бог.
Уваскрос! Уваскрос!
Алелуя! Уваскрос!

Быў запячатаны Наш Адкупіцель;
Спаў пад аховаю Збаўца Ісус!

Прыпеў

Сьмерць пакарыў Сабе Наш Адкупіцель;
Волю дае Сваім Збаўца Ісус!

Прыпеў