Анёл жа, прамаўляючы да жанчын, сказаў: ня бойцеся вы; бо ведаю, што вы шукаеце Ісуса ўкрыжаванага; няма Яго тут; Ён уваскрэс, як сказаў; падыдзеце, пабачце месца, дзе ляжаў Спадар.@Мацея 28:5-6
партрэт
Чарлз Уэслі (1707-1788)

Чарлз Уэслі, 1739. радкі 8-10—аўтар невядомы, 14-е стагодзьдзе; перакладзены з Лацінскай на Ангельскую ў Lyra Davidica. Гэты багаты сьпеў—адзін з самых папулярных Вялікодных сьпеваў у ангельскай мове.

Вялікодны Гімн, кампазітар невядомы, з Lyra Davidica (Лёндан: 1708) (🔊 PDF nwc).

Словы Ўэслі былі напісаныя для першага набажэнства ў капэле Wesleyan Chapel у Лёндане. Капэля, на пляцоўцы былога чугуналіцейнага цэху, стала вядомай пад навай Ліцейны Зборавы Дом (Foundry Meeting House), і гэты гімн быў уключаны ў зборнік Foundry Collection.

Збаўца наш Ісус ускрос. А–лі–лу–я!
Мір і радасьць нам прынёс. А–лі–лу–я!
Ён у славе і красе. А–лі–лу–я!
На зямлі сьпявайце ўсе: А–лі–лу–я!

Божую з’явіў любоў. А–лі–лу–я!
У найбольшым із баёў. А–лі–лу–я!
Сьмерці ўладу Ён скрышыў. А–лі–лу–я!
Рай нябесны нам адкрыў. А–лі–лу–я!

Нас Хрыстос наўчае жыць. А–лі–лу–я!
Сьмерць Хрыстовых не страшыць. А–лі–лу–я!
Сьмерцю сьмерць Ён патаптаў. А–лі–лу–я!
Моц у пекла адабраў. А–лі–лу–я!

Шлях адкрыўся нам прамы. А–лі–лу–я!
Дзе Хрыстос, там будзем мы. А–лі–лу–я!
Хто з Хрыстом тут на зямлі. А–лі–лу–я!
Будзе з Ім на вышыні. А–лі–лу–я!

ілюстрацыя
Уваскрасенне
Карл Х. Блоха (1834-1890)